І ўзлажылі рукі на яе, і пацягнулі яе дарогай, па якой уяжджаюць коні ў дом валадара, і там была яна забітая.
НЭЭМІІ 3:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вышэй Брамы Конскай адбудоўвалі сьвятары, кожны насупраць дому свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Далей брамы Конскае папраўлялі сьвятары, кожны насупраць свайго дома. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Далей жа за брамай Коней аднавілі святары, кожны насупраць свайго дома. |
І ўзлажылі рукі на яе, і пацягнулі яе дарогай, па якой уяжджаюць коні ў дом валадара, і там была яна забітая.
І налажылі рукі на яе, і выйшла яна да ўваходу брамы конскай дому валадара, і там забілі яе.
А каля іх, насупраць дому свайго, адбудоўваў Едая, сын Харумафа; а каля яго адбудоўваў Хаттуш, сын Хашаўнэя.
За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго.
За імі адбудоўваў Цадок, сын Іммэра, насупраць дому свайго; а за ім адбудоўваў Шэмая, сын Шэхніі, вартаўнік Брамы Усходняй.
І ўся даліна трупаў і попелу, усе палі аж да ручая Кедрон, да рагу Брамы Конскай на ўсход [будуць] сьвятыняй ГОСПАДА, і ня будуць яны больш зруйнаваныя і зьнішчаныя на вякі».