І той забясьпечваў яго заўсёды ўтрыманьнем валадарскім, дзень у дзень, у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.
НЭЭМІІ 12:47 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі [маёмасьці] для сьпевакоў і прыдзьвернікаў; і давалі сьвятыя [ахвяры] лявітам, а лявіты давалі сьвятыя [ахвяры] сынам Аарона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе Ізраільцяне ў дні Зарававэля і ў дні давалі часткі сьпевакам і брамнікам на кожны дзень і аддавалі сьвятыні лявітам, а лявіты аддавалі сьвятыні сынам Аарона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвесь Ізраэль у дні Зарабабэля і ў дні Нэгэміі даваў часткі ахвяр спевакам і прыдзверным кожны дзень, сваю частку ахвяр пасвячалі левітам, і левіты пасвячалі часткі ахвяр сынам Аарона. |
І той забясьпечваў яго заўсёды ўтрыманьнем валадарскім, дзень у дзень, у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.
І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і паведамілі ім, кажучы: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў, і вось, там няма нікога, і няма голасу Сірыйцаў а толькі коні і аслы прывязаныя, і намёты, як былі».
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээміем, Сэраем, Рээлаем, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік мужоў народу Ізраіля:
бо быў загад валадара адносна іх, і вызначана, хто павінен сьпяваць, дзень у дзень.
Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зэрубабэлем, сынам Шэалтыэля, і з Ешуа: Сэрая, Ярэмія, Эзра,
А ў дні Ёякіма былі сьвятары галовамі [дамоў] бацькоў: у [доме] Сэраі — Мэрая, у Ярэміі — Хананія,
Яны [былі] ў дні Ёякіма, сына Ешуа, сына Ёцадака, і ў дні Нээміі, ваяводы, і Эзры, сьвятара і кніжніка.
няхай [атрымлівае] для спажываньня частку, роўную з іншымі, акрамя [прыбытку] з продажу бацькоўскага [дому] свайго.