МАЦЬВЕЯ 24:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзеля памнажэньня беззаконьня ў многіх асьцюдзянее любоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ад памнажэньня беззаконьня ахалоне любоў у многіх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ад таго, што памножыцца беззаконне, астыне любоў у многіх. |
Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.
Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.
‘Ведаю справы твае, што ты ані халодны, ані гарачы; о, каб ты быў халодны або гарачы!