МАЦЬВЕЯ 2:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і пайшоў у Эгіпет. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную, і адышоў у Егіпет, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той, абудзіўшыся, узяў уночы Дзіця і Маці Яго і адышоў у Егіпет. |
Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпада зьяўляецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго».
І там быў да сьмерці Ірада, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Эгіпту паклікаў Я сына Майго».
І, падыйшоўшы, яны пабудзілі Яго, кажучы: «Настаўнік! Настаўнік! Мы гінем». А Ён, устаўшы, забараніў ветру і хваляваньню вады; і яны спыніліся, і сталася ціша.