Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?
МАЦЬВЕЯ 12:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Або ўчыніце дрэва добрым і плод ягоны добрым, або ўчыніце дрэва благім і плод ягоны благім, бо дрэва пазнаецца паводле пладоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Альбо прызнайце дрэва добрым і плод ягоны добрым; альбо прызнайце дрэва благім і плод ягоны благім; бо па плодзе дрэва пазнаецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Альбо прызнайце дрэва добрым і плод яго добрым, альбо прызнайце дрэва ліхім і плод яго ліхім, бо паводле плода пазнаецца дрэва. |
Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?
Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа, ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.
Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду, сьсякаецца і кідаецца ў агонь».
Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.
Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!