І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».
ЛЯВІТ 27:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ніводзін чалавек, які пасьвячоны ГОСПАДУ як закляцьце, ня можа быць выкуплены, але сьмерцю памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усё заклятае, што заклята ад людзей, ня выкупаецца: яно павінна быць аддадзена сьмерці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ніводзін чалавек, які пасвячоны Госпаду як клятва, не можа быць выкуплены, павінен быць ён забіты. |
І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».
Калі хто пасьвяціць штосьці з уласнасьці сваёй ГОСПАДУ як заклятае: чалавека, жывёлу або поле ўласнасьці сваёй, ня будзе гэта ані прададзена, ані выкуплена. Кожная [рэч] заклятая — гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА.
Кожная дзесяціна зямлі з пасеву зямлі і з пладоў дрэваў [належыць] ГОСПАДУ, гэта сьвятое для ГОСПАДА.
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».
І схапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы закляцьце.