Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛЯВІТ 19:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля і не зьбірай каласоў, што засталіся.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі будзеце жаць жніво на зямлі вашай, не дажынай да краю поля твайго, і астаткаў ад жніва твайго не падбірай,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі будзеш жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля свайго, ды не збірай каласоў, якія засталіся.

Глядзіце раздзел



ЛЯВІТ 19:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

Не абірай вінаградніка твайго да рэшты і ягадаў, што пападалі ў вінаградніку, не падбірай; пакінь гэта бедным і прыхадням. Я — ГОСПАД, Бог ваш!


Хто будзе яе есьці, учыніць беззаконьне, бо спаганіў сьвятасьць ГОСПАДА, і зьнішчана будзе душа тая спасярод народу свайго.


«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага.


Калі будзеце жаць у зямлі вашай, ня будзеш дажы­наць да мяжы поля твайго і ня бу­дзеш зьбіраць да рэшты каласоў на жніве тваім. Пакіньце іх убогім і прыхадням. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».


Усякая душа, якая ня будзе ўпакорваць [сябе] ў той дзень, будзе вынішчана спасярод народу свайго.


І яна ўстала зьбіраць, і Боаз загадаў хлопцам сваім: «Дайце ёй зьбіраць таксама між снапамі, і не саромце яе.


І сказала Рут Мааўлянка Наомі: «Дазволь мне пайсьці на поле зьбіраць каласы за тым, у каго ў вачах я знайду ласку». І яна сказала: «Ідзі, дачка мая».


І сказаў Боаз Рут: «Паслухай мяне, дачка мая. Не хадзі зьбіраць на іншыя палі і не адыходзь адсюль, і заставайся з дзяўчатамі маімі.