Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
ЛУКАША 6:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як ён увайшоў у дом Божы, і ўзяў хлябы пакладныя, якіх ня можна было есьці нікому, апрача сьвятароў, і еў, і даў тым, што з ім былі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) як ён увайшоў у дом Божы, узяў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці нікому, апрача адных сьвятароў, і еў, і даў тым, што былі зь ім? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як увайшоў у дом Божы, і сам браў хлябы пакладныя, і еў, ды даў тым, што з ім былі, хоць не належыць іх есці нікому, толькі святарам». |
Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
І адказаў Давід сьвятару, і сказаў яму: «Жанчынаў не было з намі ані ўчора, ані пазаўчора, і калі выходзілі ў дарогу, і целы юнакоў сьвятыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёньня асьвячоныя целы іхнія».