І Набот сказаў Ахаву: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх табе».
ЛІКІ 36:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і каб спадчына не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Пакаленьні сыноў Ізраіля павінны трымацца спадчыны сваёй"». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і каб не пераходзіў надзел з племя ў другое племя; бо кожнае племя сыноў Ізраілевых павінна быць прывязана да свайго надзелу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і каб спадчынная маёмасць не пераходзіла з аднаго пакалення ў другое; але пакаленні сыноў Ізраэля павінны трымацца спадчыны сваіх пакаленняў». |
І Набот сказаў Ахаву: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх табе».
Няхай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраіля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Няхай сыны Ізраіля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.
Кожная дзяўчына, якая атрымае спадчыну ў пакаленьні сыноў Ізраіля, стане жонкаю аднаго з мужчынаў пакаленьня бацькоў сваіх, каб сыны Ізраіля захавалі спадчыну бацькоў сваіх,
І цяпер няхай паслухае гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе супраць мяне, няхай будзе Яму прыемны пах ахвяры. Але калі сыны чалавечыя [намовілі цябе], няхай будуць яны праклятыя перад абліччам ГОСПАДА, бо яны выгналі мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.