і сказалі: «Гаспадару нашаму загадаў ГОСПАД жэрабям падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля, і гаспадар наш атрымаў загад ГОСПАДА даць спадчыну Цэлафхада, брата нашага, дочкам ягоным.
ЛІКІ 36:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але калі яны будуць жонкамі аднаго з сыноў іншага калена сыноў Ізраіля, спадчына іхняя адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у якім яны будуць жыць, і наша частка, атрыманая жэрабям, змалее. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі яны будуць жонкамі сыноў якога-небудзь іншага племя сыноў Ізраілевых, дык надзел іхні адымецца ад надзелу бацькоў нашых і дадасца да надзелу таго племя, у якім яны будуць, і адымецца ад надзелу нашага, які дастаўся па жэрабі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога пакалення сыноў Ізраэля, то ўласнасць іх адымецца ад уласнасці бацькоў нашых і далучыцца да таго пакалення, у якім яны будуць жыць, а наша частка, атрыманая па жэрабі, зменшыцца. |
і сказалі: «Гаспадару нашаму загадаў ГОСПАД жэрабям падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля, і гаспадар наш атрымаў загад ГОСПАДА даць спадчыну Цэлафхада, брата нашага, дочкам ягоным.
І калі для сыноў Ізраіля прыйдзе год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да якога яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня бацькоў нашых паменшыцца на спадчыну іхнюю».