А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
ЛІКІ 30:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і калі пачуе муж ейны і, пачуўшы, не запярэчыць, яе абяцаньні і яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пачуе муж яе і, пачуўшы, змоўчыць, дык абяцаньні яе збудуцца, і зарокі яе, якія яна наклала на душу сваю, збудуцца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і калі ў той дзень пачуе гэта муж яе і не запярэчыць, — то яна будзе звязана абяцаннем і павінна будзе споўніць, што абяцала. |
А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
[А жанчыны казалі]: «Калі мы кадзім валадарцы неба і калі выліваем для яе ахвяры вадкія, хіба [робім гэта] бяз [згоды] мужоў нашых, ці робім для яе печыва з вобразам ейным і выліваем ахвяры вадкія?»
або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў,
і пачуе бацька ейны абяцаньне яе і забавязаньне, якім яна зьвязала душу сваю, і не запярэчыць бацька ейны, усе яе абяцаньні і ўсе яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.
Калі станецца, што выйдзе яна замуж, і яна зьвязаная абяцаньнем або прысягай вуснаў сваіх, якімі яна зьвязала душу сваю,
А калі пачуе муж ейны і забароніць ёй, тады абяцаньні яе, якія на ёй, і прысягі вуснаў яе, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя; і ГОСПАД даруе ёй.
Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа.
Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.
Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што добра ў вачах тваіх. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.