ЛІКІ 30:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але абяцаньне ўдавы або разьведзенай, кожнае, якім яна зьвязала душу сваю, застанецца на ёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А абяцаньне ўдавы і разьведзенай, які б яна ні паклала зарок на душу сваю, адбудзецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё, што абяцалі ўдовы і разведзеныя, хай выконваюць. |
І прамовіў Майсей да пакаленьняў Ізраіля, кажучы: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД.
А калі пачуе муж ейны і забароніць ёй, тады абяцаньні яе, якія на ёй, і прысягі вуснаў яе, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя; і ГОСПАД даруе ёй.
Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што добра ў вачах тваіх. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.