Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,
ЛІКІ 29:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І складзіце ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, на мілы пах аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыносьце цэласпаленьне Госпаду дзеля прыемнай духмянасьці: адно цяля, аднаго барана сем ягнят-адналетак; без пахібы хай будуць яны ў вас; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду ўскладзіце: аднаго бычка са статка, аднаго барана і сем гадавых ягнят без плям; |
Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,
І складзіце ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы;
І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят аднагадовых без заганы,
І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
Калі яно будзе мець загану, будзе сьляпое, кульгавае або з нейкім недахопам, ня зложыш такога ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму.
Не складай у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку і вала, якія маюць загану або нейкі недахоп, бо брыдзіцца гэтым ГОСПАД, Бог твой.