І ён сказаў ім: «Застаньцеся тут на ноч, і я прынясу вам слова, якое скажа мне ГОСПАД». І засталіся князі Мааву ў Білеама.
ЛІКІ 23:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў [Білеам] Балаку: «Застанься тут каля цэласпаленьня твайго, а я спаткаюся [з Госпадам]». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Валаку: пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я пайду туды насустрач. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказаў Балаам Балаку: «Пастой тут каля свайго цэласпалення, а я пайду насустрач Госпаду». |
І ён сказаў ім: «Застаньцеся тут на ноч, і я прынясу вам слова, якое скажа мне ГОСПАД». І засталіся князі Мааву ў Білеама.
І завёў ён яго на Поле Вартаўнікоў, на вяршыню Пісгі, і пабудаваў сем ахвярнікаў, і ахвяраваў на [кожным] ахвярніку бычка і барана.
І сустрэў ГОСПАД Білеама, і ўлажыў словы ў вусны ягоныя, і сказаў: «Вяртайся да Балака і гэта прамовіш».
І сказаў Білеам Балаку: «Застанься каля цэласпаленьня твайго, а я пайду, можа, мяне спаткае ГОСПАД, і слова, якое Ён мне зьявіць, я паведамлю табе». І ён узыйшоў на лысы ўзгорак.
Але Я не захацеў слухаць Білеама, але, дабраслаўляючы, дабраславіў вас, і вызваліў вас з рук ягоных.