Здымі з Аарона адзеньне ягонае, і апрані ў яго Элеазара, сына ягонага, і Аарон няхай далучыцца [да народу свайго], і памрэ там».
ЛІКІ 20:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў Майсей, як загадаў ГОСПАД. І ўзыйшлі яны на гару Гор на вачах усёй грамады. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў Майсей так, як загадаў Гасподзь. Пайшлі яны на гару Ор на вачах ва ўсяго супольства, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Майсей зрабіў, як Госпад загадаў; узышлі яны на гару Гор у прысутнасці ўсёй супольнасці. |
Здымі з Аарона адзеньне ягонае, і апрані ў яго Элеазара, сына ягонага, і Аарон няхай далучыцца [да народу свайго], і памрэ там».
І зьняў Майсей з Аарона адзеньне ягонае, і апрануў у яго Элеазара, сына ягонага. І памёр Аарон там на вяршыні гары, а Майсей і Элеазар зыйшлі з гары.
І выйшлі яны ад гары Гор шляхам да Мора Чырвонага, каб абыйсьці зямлю Эдом. І ў часе дарогі душа народу страціла цярплівасьць.