I стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас.
ЛІКІ 17:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І палажы іх у Намёце Спатканьня перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, дзе Я сустракаюся з табою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладзі іх у скініі сходу, перад каўчэгам адкрыцьця, дзе зьяўляюся Я вам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакладзі іх у палатцы сустрэчы перад каўчэгам сведчання, дзе Я з вамі сустракаюся. |
I стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас.
I паставіш яго перад заслонаю, якая перад Каўчэгам Сьведчаньня, перад накрыўкаю, якая над Сьведчаньнем, дзе Я буду сустракацца з табою.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».
А на кіі Левія напішы імя Аарона, бо [павінна быць] па адным кіі на князя дому бацькоў сваіх.