Але калі вернецеся да Мяне і будзеце захоўваць прыказаньні Мае і выконваць іх, хоць бы вы былі выгнаныя на канцы неба, і адтуль Я зьбяру вас, і, прыводзячы, прывяду вас на месца, якое Я выбраў, каб жыло там імя Маё!”
ЗАХАРЫІ 8:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я выратую народ Мой з зямлі ўсходу і з зямлі заходу сонца, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Саваоф: вось, Я ўратую народ Мой з краіны ўсходу і з краіны заходу сонца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Вось, збаўлю народ мой ад зямлі з усходу і ад зямлі з захаду сонца: |
Але калі вернецеся да Мяне і будзеце захоўваць прыказаньні Мае і выконваць іх, хоць бы вы былі выгнаныя на канцы неба, і адтуль Я зьбяру вас, і, прыводзячы, прывяду вас на месца, якое Я выбраў, каб жыло там імя Маё!”
Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.
Вось, тыя прыходзяць здалёк, а вось гэтыя — з поўначы і з захаду, а іншыя — з зямлі Сінім.
І будуць баяцца імя ГОСПАДА на захадзе, і славы Ягонай — на ўсходзе сонца, бо Ён прыйдзе, як рака бурлівая, якую вецер ГОСПАДА гоніць.
Вось, Я прывяду іх з зямлі паўночнай і зьбяру іх з канцоў зямлі, між імі сьляпы і кульгавы, цяжарная і тая, што нараджае, разам, як царква вялікая, яны вяртаюцца сюды.
Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зьбяру вас з народаў, зграмаджу вас з тых земляў, у якіх вы расьцярушаны, і дам вам зямлю Ізраіля.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. У дзень, калі Я ачышчу вас ад усіх беззаконьняў вашых, Я засялю гарады гэтыя, і будуць адбудаваныя руіны,
І Я ўмацую дом Юды, і дом Язэпа выбаўлю, і вярну іх; бо Я зьлітуюся над імі, і яны будуць, быццам Я не кідаў іх, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні, і Я адкажу ім.
Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, і на кожным месцы будуць прыносіць кадзіла для імя Майго, і дар чысты, бо вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і зьлітуецца над табою, і верне цябе, і зьбярэ цябе з усіх народаў, у якіх расьцярушыў цябе ГОСПАД, Бог твой.