Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
ЗАХАРЫІ 6:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсклікнуў ён да мяне, і прамовіў да мяне, кажучы: “Глядзі, тыя, якія пайшлі ў зямлю паўночную, супакоілі Дух Мой у зямлі паўночнай”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады паклікаў ён мяне і сказаў мне так: глядзі, тыя, што выйшлі ў краіну паўночную, супакоілі дух Мой на зямлі паўночнай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў Ён мяне, і прамовіў да мяне гэтыя словы: «Вось, яны бягуць у зямлю паўночную, і яны супакояць Дух Мой у зямлі паўночнай». |
Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, Моцны Ізраіля: «Я буду цешыцца з супраціўнікаў Маіх, і адпомшчу ворагам Маім.
Зьбярыцеся ўсе і слухайце. Хто з вас распавёў пра гэта? ГОСПАД любіць [яго], і ён выканае волю Ягоную ў Бабілоне, і рамяно Ягонае — на Халдэйцах.
І Я заспакою гнеў Мой на табе, і адыйдзе лютасьць Мая ад цябе, і Я супакоюся, і больш ня буду гневацца.
каб ты памятала і саромелася, і каб ад сораму не адкрывала вуснаў тваіх перад абліччам Маім, калі Я прабачу табе ўсё, што ты зрабіла, кажа Госпад ГОСПАД”».
У нячыстасьці тваёй распуста. Хоць Я чысьціў цябе, але ты не ачысьціўся ад нячыстасьці тваёй. Дзеля гэтага ня будзеш ачышчаны, пакуль не супакоіцца лютасьць Мая супраць цябе.
І супакоіцца гнеў Мой, і Я задаволю на іх лютасьць Маю, і супакоюся. І даведаюцца яны, што Я, ГОСПАД, прамовіў гэта ў гневе Маім, калі выльлю гнеў Мой на іх.
І гневам вялікім Я гневаюся на народы, якія ў супакоі, бо Я загневаўся крыху, а яны дапамагалі [рабіць] зло"”.
А Самсон сказаў ім: «Калі вы так робіце, дык я не супачыну, пакуль не адпомшчу вам».
У рукі вашыя аддаў Бог князёў Мадыянскіх Арэба і Зээба. Што болей мог я зрабіць у параўнаньні з вамі?» Калі ён сказаў словы гэтыя, супакоілася ў іх абурэньне супраць яго.