Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
ЕРАМІІ 52:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі заваладарыў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэдэкію было дваццаць адзін год, калі пачаў цараваць, і цараваў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў; імя маці ягонай - Хамуталь, дачка Ераміі зь Ліўны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і цараваў адзінаццаць гадоў у Ерузаліме. І маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны. |
Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
І сталася ў дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблёг яго, і пабудаваў вакол яго валы.
Але Эдом узбунтаваўся і [выйшаў] з-пад рукі Юды па сёньняшні дзень. У той час узбунтавалася [таксама] Лібна.
Дваццаць адзін год быў Сэдэкіі, калі ён пачаў валадарыць, і адзінаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме.
І вярнуўся Рабсак, і знайшоў валадара Асірыі, які здабываў Лібну, бо пачуў, што ён адыйшоў з-пад Ляхішу.
Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА, калі валадар Сэдэкія паслаў да яго Пашхура, сына Малькія, і сьвятара Сафонію, сына Маасэі, кажучы:
У дзясятым годзе Сэдэкіі, валадара Юды, у дзясятым месяцы, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і ўсё войска ягонае пад Ерусалім, і абляглі яго.
Слова, якое загадаў Ярэмія прарок Сэраі, сыну Нэрыі, сына Махсэі, калі той пайшоў з Сэдэкіем, валадаром Юды, у Бабілон у чацьвёртым годзе валадараньня ягонага, а Сэрая [быў] падкаморым.