І вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі расьцярушаныя, і прыйшлі ў зямлю Юды да Гедаліі ў Міцпу, і сабралі віно і пладоў вельмі багата.
ЕРАМІІ 40:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войскаў, якія [былі] ў полі, прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам Янан, сын Карэеў, і ўсе вайсковыя начальнікі, якія былі ў полі, прыйшлі да Гадоліі ў Масіфу Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёханан, сын Карэя, і ўсе кіраўнікі войскаў, якія былі раскінуты па ваколіцах, прыбылі да Гадаліі ў Міцпу |
І вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі расьцярушаныя, і прыйшлі ў зямлю Юды да Гедаліі ў Міцпу, і сабралі віно і пладоў вельмі багата.
і сказалі яму: «Ці табе вядома, што Бааліс, валадар сыноў Амона, паслаў Ізмаэля, сына Нэтаніі, каб забіць цябе?» Але не паверыў ім Гедалія, сын Ахікама.
Тады яны прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу: Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан і Ёнатан, сыны Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта, сыны Эфая з Нэтофы, Езанія, сын Маахіцяніна, яны самі і людзі іхнія.
І сталася ў сёмым месяцы, прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з насеньня валадарскага, і начальнікі валадара, і дзесяць чалавек з ім да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і елі там разам хлеб у Міцпе.
І наблізіліся ўсе князі, і Ёханан, сын Карэаха, і Езанія, сын Гешаі, і ўвесь народ ад малога да вялікага,