І загадаў валадар Эбэд-Мэлеку з Кушу, кажучы: «Вазьмі ў руку тваю адсюль трыццаць чалавек і выцягні прарока Ярэмію з ямы перш, чым ён памрэ».
ЕРАМІІ 38:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Эбэд-Мэлек узяў людзей у руку сваю, і пайшоў у дом валадара пад скарбніцаю, і ўзяў адтуль падзёртую адзежу і зношаныя лахманы, і спусьціў іх на вяроўках да Ярэміі ў яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аўдэмэлэх узяў людзей з сабою і ўвайшоў у дом царскі пад кладоўкаю, і ўзяў адтуль старога нягоднага рызьзя і старых нягодных лахманоў і апусьціў іх на вяроўках у яму Ерамію. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Абэд-Мэлек, узяўшы з сабою людзей, пайшоў у дом цара, у пакой, што быў пад скарбніцай, узяў адтуль анучы са старога адзення ды лахманы і спусціў іх на вяроўках Ярэмію ў яму. |
І загадаў валадар Эбэд-Мэлеку з Кушу, кажучы: «Вазьмі ў руку тваю адсюль трыццаць чалавек і выцягні прарока Ярэмію з ямы перш, чым ён памрэ».
І сказаў Эбэд-Мэлек з Кушу Ярэміі: «Падлажы, прашу, сабе падзёртае адзеньне і зношаныя лахманы пад пахі рук тваіх і пад вяроўкі». І Ярэмія зрабіў гэтак.
І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце.
І пачуў Эбэд-Мэлек з Кушу, адзін з эўнухаў, які быў у доме валадара, што Ярэмія ўкінуты ў яму, а валадар сядзеў у Браме Бэн’яміна.
Усё, што залатое або срэбнае, і посуд мядзяны, і жалеза — гэта сьвятыня для ГОСПАДА, і зьмешчаны яны будуць у скарбніцах Ягоных».