«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.
ЕРАМІІ 36:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Барух сказаў ім: «Вуснамі сваімі ён дыктаваў мне ўсе словы гэтыя, а я запісваў іх атрамантам у кнізе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім Варух: «ён вымаўляў мне вуснамі сваімі ўсе гэтыя словы, а я чарнілам пісаў іх у гэты скрутак». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Барух адказаў ім: «Сваімі вуснамі прамаўляў ён мне ўсе гэтыя словы, а я запісваў атрамантам у скрутку». |
«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.
І было слова ГОСПАДА да Ярэміі пасьля таго, як валадар спаліў скрутак са словамі, якія Барух напісаў з вуснаў Ярэміі, кажучы:
І Ярэмія ўзяў іншы скрутак, і даў яго Баруху, сыну Нэрыі, пісару, і той напісаў на ім з вуснаў Ярэміі ўсе словы кнігі, якую спаліў Егаякім, валадар Юды. І было дададзена да іх яшчэ шмат падобных словаў.
І паклікаў Ярэмія Баруха, сына Нэрыя, і напісаў Барух з вуснаў Ярэміі ў скрутку кнігі ўсе словы ГОСПАДА, якія Ён прамовіў яму.
Слова, якое прамовіў Ярэмія прарок да Баруха, сына Нэрыі, калі ён запісаў словы гэтыя ў кнігу з вуснаў Ярэміі ў чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, кажучы: