I жыў Якуб у зямлі Эгіпецкай сямнаццаць гадоў; і было дзён Якуба, гадоў жыцьця ягонага — сто сорак сем гадоў.
ЕРАМІІ 28:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) На працягу двух гадоў Я вярну на месца гэтае ўсё начыньне Дому ГОСПАДА, якое забраў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, з месца гэтага, і вывез у Бабілон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) праз два гады я вярну на месца гэтае ўвесь посуд дома Гасподняга, якія Навухаданосар, цар Вавілонскі, узяў з гэтага месца і перанёс іх у Вавілон; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яшчэ праз два гады Я зраблю так, што вернецца на гэтае месца ўвесь посуд дома Госпада, які забраў Набукаданосар, цар Бабілона, з гэтага месца, вывозячы ў Бабілон. |
I жыў Якуб у зямлі Эгіпецкай сямнаццаць гадоў; і было дзён Якуба, гадоў жыцьця ягонага — сто сорак сем гадоў.
I сказаў Якуб фараону: «Дзён гадоў вандраваньня майго — сто трыццаць гадоў. Кароткія і ліхія былі дні гадоў жыцьця майго, і не дасягнулі яны да дзён гадоў жыцьця бацькоў маіх у днях вандраваньня іхняга».
І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, у Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што прамовіў ГОСПАД.
І на наступны год паслаў валадар Навухаданосар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.
І начыньні Дому ГОСПАДА завёз Навухаданосар у Бабілон, і палажыў іх у палацы сваім у Бабілоне.
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.
І аддаў Госпад у руку ягоную Егаякіма, валадара Юды, і частку начыньняў Дому Божага, і ён занёс іх у зямлю Шынэар у дом бога свайго, і ўнёс начыньні гэтыя ў скарбніцу бога свайго.