Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога ня ведаюць. Усе яны — сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.
ЕРАМІІ 14:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А я сказаў: «О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, прарокі кажуць ім: “Ня ўбачыце мяча, ня будзе ў вас голаду, бо праўдзівы мір дам вам на месцы гэтым”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады скажу я: Госпадзе Божа! вось, прарокі кажуць ім: ня ўбачыце меча, і голаду ня будзе ў вас, а пастаянны мір дам вам на гэтым месцы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А я сказаў: «О Госпадзе, Божа, вось жа, прарокі кажуць ім: “Не ўгледзіце меча, і голаду не пакаштуеце, але сапраўдны супакой дасць Ён вам на гэтым месцы”». |
Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога ня ведаюць. Усе яны — сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.
А ты, Пашхур, і ўсе хатнія дому твайго пойдзеце ў палон. І ты пойдзеш у Бабілон, і там памрэш, і будзеш пахаваны ты і ўсе, хто любіць цябе, якім ты прарочыў фальшыва”».
Яны, кажучы, кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Прамовіў ГОСПАД. Будзе мір вам”. І кожнаму, хто ходзіць у зацьвярдзеласьці сэрца свайго, кажуць: “Ня прыйдзе да вас зло”.
Дзе прарокі вашыя, якія прарочылі вам, кажучы: “Ня прыйдзе валадар Бабілонскі супраць вас і супраць зямлі гэтай”?
І скажуць: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Падманваючы, падмануў Ты народ гэты і Ерусалім, калі казаў: "Супакой будзе вам", а вось меч дакрануўся да душы”.
Яны выракліся ГОСПАДА і казалі: “Няма Яго. Ня прыйдзе на нас ліха, мы ня ўбачым ані мяча, ані голаду”.
прарокі прарочаць ілжыва, сьвятары навучаюць як хочуць, і народ Мой любіць гэта. Але што вы будзеце рабіць, калі [прыйдзе] гэтаму канец?”
Ня будзе ўжо больш сярод дому Ізраіля ніводнага пустога відзежу і падманнага прароцтва.
За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў,
Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».
Былі ж і фальшывыя прарокі, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Уладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу.