I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) брамы гораду [названыя] паводле імёнаў каленаў Ізраіля. Тры брамы з боку паўночнага: адна брама Рубэна, адна брама Юды і адна брама Левія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і брамы горада называюцца імёнамі плямёнаў Ізраілевых; на поўнач тры брамы: брама Рувімава адна, брама Юдава адна, брама Лявііна адна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) брамы горада будуць названыя паводле імёнаў пакаленняў Ізраэля: тры брамы з паўночнага боку: адна брама Рубэна, адна брама Юды, адна брама Левія. |
I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
І Я зраблю вокны твае з рубінаў, а брамы твае — з камянёў гранату, а ўсю агароджу тваю — з камянёў каштоўных.
Брамы твае будуць адчыненыя заўсёды, удзень і ўначы ня будуць замыкацца, каб прыносілі да цябе багацьці народаў і валадароў іхніх прыводзілі [да цябе].
І вось выхады з гораду. З боку паўночнага, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў] даўжыні,
З боку ўсходняга, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Язэпа, адна брама Бэн’яміна і адна брама Дана.
І дванаццаць брамаў — з дванаццаці пэрлінаў, кожная брама — з аднае пэрліны. І вуліца гораду — з чыстага золата, празрыстага, як шкло.