І сьвятарам узгоркаў забараніў прыходзіць да ахвярніка ГОСПАДА ў Ерусаліме, толькі маглі яны есьці праснакі між братамі сваімі.
ЕЗЭКІІЛЯ 44:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны не наблізяцца да Мяне, каб быць сьвятарамі для Мяне і каб набліжацца да ўсіх сьвятасьцяў Маіх, да Сьвятога Сьвятых, і будуць насіць ганьбу сваю і брыдоты свае, якія ўчынілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) яны ня будуць набліжацца да Мяне, каб сьвяшчэнадзеяць перад Мною і прыступаць да ўсіх сьвятыняў Маіх, да Сьвятога Сьвятых, а будуць несьці на сабе няславу сваю і мярзоты свае, якія рабілі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не будуць яны набліжацца да Мяне, каб Мне служыць як святары, і не будуць дакранацца да ўсіх святых рэчаў Маіх, да найсвяцейшага, але будуць несці сваю ганьбу і пакутаваць за свае агіднасці, якіх дапусціліся. |
І сьвятарам узгоркаў забараніў прыходзіць да ахвярніка ГОСПАДА ў Ерусаліме, толькі маглі яны есьці праснакі між братамі сваімі.
Мы ляжым у сораме нашым, і ганьба нашая нас пакрывае, бо мы зграшылі супраць ГОСПАДА, Бога нашага, мы і бацькі нашыя, ад маладосьці нашай аж да дня гэтага, і ня слухалі мы голасу ГОСПАДА, Бога нашага”.
І ты ўзгадаеш шляхі твае, і засаромеешся, калі прыймеш да сябе сёстраў тваіх, як старэйшых, так і малодшых ад цябе, і Я дам іх табе за дочак, але не з прычыны запавету з табой.
каб ты памятала і саромелася, і каб ад сораму не адкрывала вуснаў тваіх перад абліччам Маім, калі Я прабачу табе ўсё, што ты зрабіла, кажа Госпад ГОСПАД”».
Яны пападаюць сярод забітых мячом. Меч дадзены, цягніце [Эгіпет] і ўсе народы ягоныя.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я ўзьнімаю руку Маю [з прысягаю], што народы, якія вакол вас, панясуць зьнявагу сваю.
І яны панясуць ганьбу сваю і ўсю нявернасьць сваю, якой яны адступіліся ад Мяне, калі Я пасялю іх у зямлі іхняй у бясьпецы, і ніхто ня будзе палохаць іх,
І будуць яны захоўваць тое, што патрэбнае для цябе і для Сялібы, але да сьвятых рэчаў і да ахвярніка ня будуць яны набліжацца, каб не памерлі ані яны, ані вы.