І завёў ён мяне на панадворак вонкавы, і вось, пакоі, і ўзвышэньне кругом на панадворку; трыццаць пакояў [было] на ўзвышэньні.
ЕЗЭКІІЛЯ 42:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) На шырыню муру панадворку шляхам на поўдзень перад адгароджанай прасторай і перад будынкам — пакоі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У шырыню сьцены двара на ўсход перад плошчаю і перад будынкам былі пакоі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў верхняй частцы мура панадворка ў напрамку паўднёвым перад адгароджаным месцам і перад будынкам былі таксама залы, |
І завёў ён мяне на панадворак вонкавы, і вось, пакоі, і ўзвышэньне кругом на панадворку; трыццаць пакояў [было] на ўзвышэньні.
І ён вывеў мяне на панадворак вонкавы шляхам у накірунку на поўнач і завёў мяне ў пакой, які насупраць адгароджанай прасторы і насупраць будынку з паўночнага боку.
І сказаў ён мне: «Пакоі паўночныя і пакоі паўднёвыя, якія перад адгароджанай прасторай, гэта пакоі сьвятыя, дзе сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, спажываюць сьвятое сьвятых; там яны складаюць сьвятое сьвятых, ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня, бо гэта месца сьвятое.
А мур, які звонку ўздоўж пакояў у накірунку вонкавага панадворку насупраць пакояў, [меў] даўжыню ў пяцьдзясят локцяў.