Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 41:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

аблічча чалавечае [зьвернута] да пальмы з аднаго боку, і аблічча льва [зьвернута] ў бок пальмы з другога боку. І [так] зроблена ў-ва ўсім Доме [Божым] з усіх бакоў наўкола.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

З аднаго боку да пальмы павернуты твар чалавечы, а з другога боку - да пальмы твар ільвіны; так зроблена ва ўсім храме вакол.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

адзін твар чалавечы, звернуты ў бок пальмы з аднаго боку, і аблічча льва, звернутае ў бок пальмы з другога боку: так было зроблена па ўсім доме кругом.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 41:19
4 Крыжаваныя спасылкі  

А на тых ліштвах між прутамі — ільвы, валы і херувімы. А на прутах, над і пад ільвамі і валамі зроблены гірлянды, што вісяць.


Абліччы іхнія выглядалі як аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку чатырох [істотаў], і як аблічча вала з левага боку чатырох [істотаў], і як аблічча арла ў чатырох [істотаў].


Кожная [істота] жывая мела па чатыры абліччы. Першае было аблічча вала, другое — аблічча чалавека, трэцяе — аблічча ільва, а чацьвёртае — аблічча арла.


Кожны з іх меў чатыры абліччы і чатыры крылы, а пад крыламі — штосьці накшталт рук чалавечых.