І закратаваныя вокны [былі] наўкола з усіх бакоў у вартоўнях і ў філярах іхніх у сярэдзіну, і таксама былі вокны наўкола прысенку ў сярэдзіну, а на філярах — пальмы.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць яе; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах з абодвух бакоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пад'ём да іх - у сем прыступак, і пераддзьвер'е перад імі; і пальмавыя акрасы - адно з аднаго боку і адно з другога - на слупах іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўваходзілі ў яе па сямі прыступках, і яе прысенкі былі ўнутры; і мела яна пальмы разной работы на вушаках сваіх з абодвух бакоў. |
І закратаваныя вокны [былі] наўкола з усіх бакоў у вартоўнях і ў філярах іхніх у сярэдзіну, і таксама былі вокны наўкола прысенку ў сярэдзіну, а на філярах — пальмы.
А вокны ейныя, і прысенкі ейныя, і пальмы [аздабленьня] ейнага былі такія, як у брамы, у якой пярэдні бок на шляху на ўсход. І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць іх.
І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры; яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.
І прысенкі ейныя [былі] пры вонкавым панадворку; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах, і восем прыступак [меў] уваход ейны.
І прыйшоў ён да брамы, якая зьвернута на шлях на ўсход, і ўзыйшоў па сходах, і зьмераў парог брамы — адзін прут шырыні. І зьмераў другі парог — адзін прут шырыні.
і ўзрастайце ў ласцы і веданьні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечны. Амэн.