І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры. Яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І завёў ён мяне на шлях на поўдзень, і вось, брама на шляху на поўдзень, і ён зьмераў філяры ейныя і прысенкі ейныя, і [яны мелі] тыя самыя памеры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І павёў мяне на поўдзень, і вось там - брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І завёў ён мяне на поўдзень, і вось, была там брама, звернутая на поўдзень; і змераў ён яе вушакі і яе прысенкі паводле папярэдніх памераў. |
І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры. Яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.
І прыйшоў ён да брамы, якая зьвернута на шлях на ўсход, і ўзыйшоў па сходах, і зьмераў парог брамы — адзін прут шырыні. І зьмераў другі парог — адзін прут шырыні.
А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.