І завёў ён мяне на шлях на поўдзень, і вось, брама на шляху на поўдзень, і ён зьмераў філяры ейныя і прысенкі ейныя, і [яны мелі] тыя самыя памеры.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І тры вартоўні ейныя з аднаго боку і тры вартоўні з другога боку; і філяры ейныя, і прысенкі ейныя былі паводле памераў першай брамы, пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх - пяцьдзясят локцяў, а шырыня - дваццаць пяць локцяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і мелі яе пакоі тры локці з аднаго боку і тры — з другога; і яе вушакі, і яе прысенкі былі адпаведныя памеру першай брамы: пяцьдзесят локцяў — яе даўжыні і дваццаць пяць локцяў — яе шырыні. |
І завёў ён мяне на шлях на поўдзень, і вось, брама на шляху на поўдзень, і ён зьмераў філяры ейныя і прысенкі ейныя, і [яны мелі] тыя самыя памеры.
І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры. Яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.
І прысенкі ейныя [былі] пры вонкавым панадворку; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах, і восем прыступак [меў] уваход ейны.