ЕЗЭКІІЛЯ 40:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён зьмераў шырыню ад пярэдняга боку брамы ніжняй аж да пярэдняга боку ўнутранага панадворку звонку — сто локцяў на ўсход і на поўнач. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І намерыў ён у шырыню ад ніжняе брамы да зьнешняга краю ўнутранага двара сто локцяў - на ўсход і на поўнач. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І змераў ён шырыню ад знешняга боку брамы ніжняй аж да пярэдняга боку ўнутранай брамы звонку — сто локцяў. |
І [была] брама ўнутранага панадворку насупраць брамы паўночнай і ўсходняй. І ён зьмераў ад брамы да брамы — сто локцяў.
І [была] брама ўнутранага панадворку на шляху на поўдзень; і ён зьмераў ад адной брамы да другой на шляху на поўдзень — сто локцяў.
І ён зьмераў панадворак. Быў гэта квадрат у сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні, і ахвярнік [стаяў] перад Домам [Божым].