І зьмераў шырыню ўваходу праз браму — дзесяць локцяў, даўжыня брамы — трынац- цаць локцяў.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вартоўні брамы на шляху на ўсход — тры [локці] з гэтага боку і тры з таго боку, усе тры той самай меры, і філяры той самай меры, як з аднаго, так і з другога боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бакавых пакояў каля ўсходняй брамы: тры - з аднаго боку і тры - з другога; адна мера ва ўсіх трох і адна мера ў слупах з таго і з другога боку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым пакоі брамы ў напрамку ўсходнім: тры з гэтага боку і тры з таго боку, і ўсе тры аднаго памеру, і аднаго памеру вушакі з абодвух бакоў. |
І зьмераў шырыню ўваходу праз браму — дзесяць локцяў, даўжыня брамы — трынац- цаць локцяў.
І тры вартоўні ейныя з аднаго боку і тры вартоўні з другога боку; і філяры ейныя, і прысенкі ейныя былі паводле памераў першай брамы, пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.
І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры; яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.
А звонку брамы ўнутранай [былі] два пакоі на ўнутраным панадворку, адзін з боку брамы паўночнай, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўдзень, і адзін з боку брамы ўсходняй, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўнач.
І вартоўня — адзін прут даўжыні і адзін прут шырыні, а паміж вартоўнямі — пяць локцяў, і парог брамы з боку прысенкаў брамы з сярэдзіны — адзін прут.
І ён зьмераў прысенак брамы — восем локцяў, і філяры ягоныя — два локці, і прысенак брамы — у [бок] Дому.