Што я засьведчу табе? З кім параўнаю цябе, дачка Ерусаліму? Каго параўнаю з табою, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сыёну? Бо вялікая, як мора, загуба твая. Хто можа вылечыць цябе?
ЕЗЭКІІЛЯ 32:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Убачыць іх фараон і ўсьцешыцца з усім мноствам сваім. Забітыя мячом фараон і ўсё войска ягонае, кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Убачыць іх фараон і суцешыцца ўсім мноствам сваім, пабітым мечам, фараон і ўсё войска ягонае, кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Убачыць іх фараон і цешыцца будзе са сваім мноствам. Фараон і ўсё яго войска ляжа ад меча, — кажа Госпад Бог, — |
Што я засьведчу табе? З кім параўнаю цябе, дачка Ерусаліму? Каго параўнаю з табою, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сыёну? Бо вялікая, як мора, загуба твая. Хто можа вылечыць цябе?
вось, яшчэ застануцца захаваныя сыны і дочкі, якіх выведуць з яго. Вось, яны прыйдуць да вас, і вы ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і будзеце мець пацяшэньне пасьля ліха, якое Я прывёў на Ерусалім, пасьля ўсяго, што Я прывёў на яго.
Грукатам падзеньня ягонага Я ўстрывожыў народы, калі завёў яго ў адхлань да тых, што зыходзяць у магілу. І ўсьцешыліся ў краіне падземнай усе дрэвы Эдэму, прыгожыя і добрыя [дрэвы] Лібану, усе, якія напоены водамі.
Страх сеяў ён у зямлі жывых, таму кінуць яго, каб ляжаў сярод неабрэзаных, з тымі, якія забітыя мячом, фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Госпад ГОСПАД».