За тое, што ты злуешся на Мяне і што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу ў ноздры твае колца Маё і цуглі Мае ў вусны твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”
ЕЗЭКІІЛЯ 29:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я ўкладу крукі ў шчэляпы твае, і прыляплю рыбаў рэкаў тваіх да лускі тваёй, і выцягну з сярэдзіны рэкаў тваіх цябе і ўсіх рыбаў тваіх, якія прыстануць да лускі тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Я ўкладу крук у сківіцы твае і да лускі тваёй прыляплю рыб з тваіх рэк, і выцягну цябе з тваіх рэк з усёю рыбаю рэк тваіх, прыляплю да тваёй лускі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я ўкладу ў пашчу тваю крукі, і пасклейваю рыб тваіх рэк лускою тваёй, і выцягну цябе з тваіх рэк, і ўсіх тваіх рыб, што прыліпнуць да тваёй лускі. |
За тое, што ты злуешся на Мяне і што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу ў ноздры твае колца Маё і цуглі Мае ў вусны твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”
За тое, што ты злуешся на Мяне і што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу кальцо Маё ў ноздры твае і цуглі Мае ў рот твой, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў”.
І будуць забітыя ГОСПАДАМ у дзень гэты ад канца зямлі да канца зямлі, ніхто ня будзе [па іх] плакаць, ані зьбіраць іх, ані хаваць іх; і стануцца яны, як гной на абліччы зямлі.
І Я завярну цябе, і ўкладу гакі ў сківіцы твае, і выведу цябе і ўсё войска тваё, коней і вершнікаў, усіх выдатна ўзброеных, збор шматлікі, са шчытамі і тарчамі, усіх узброеных мячамі.
Прысягнуў Госпад ГОСПАД сьвятасьцю Сваёю, што, вось, прыйдуць на вас дні, і Ён падыме вас на круках, і пазасталых вашых — на гачыках для рыбы.