І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: «Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты». I сказаў Юда: «Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая».
ЕЗЭКІІЛЯ 23:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І памнажала яна распусту сваю, калі ўзгадала дні маладосьці сваёй, калі яна чужаложыла ў зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яна памножыла блудадзействы свае, успамінаючы дні маладосьці сваёй, калі блудадзеяла ў зямлі Егіпецкай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памножыла ж яна сваю распуснасць, калі ўспомніла дні маладосці сваёй, калі чужаложыла ў зямлі Егіпецкай, |
І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: «Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты». I сказаў Юда: «Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая».
І [робячы] ўсе брыдоты твае і распусту тваю, ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй, калі была ты голай і неакрытай і трапяталася ў крыві тваёй.
На кожным скрыжаваньні дарог будавала сабе ўзгоркі, каб там паганіць прыгажосьць тваю, і раскідала ногі твае для кожнага, хто праходзіў [там], і памнажала чужалоствы твае.
І ты памножыла распусту тваю з купецкім краем Халдэйцаў, але таксама не насыцілася.
І Самарыя не дасягнула паловы грахоў тваіх, і ты памножыла брыдоты твае больш, чым яны, і ты апраўдала сёстраў тваіх усімі брыдотамі тваімі, якія ты ўчыніла.
І Я сказаў ім: “Няхай кожны выкіне брыдоту з вачэй сваіх. Не паганьцеся ідаламі Эгіпецкімі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”.
І дадала яна да распусты сваёй, калі ўбачыла на сьцяне намаляваных мужчынаў, маляваныя чырвонай фарбай абразы Халдэйцаў,
І выявіла яна распусту сваю, і адкрыла сорам свой, і душа Мая адвярнулася ад яе, як адвярнулася душа Мая ад сястры ейнай.
І [запалала] пажаданьнем да палюбоўнікаў сваіх, у якіх чэлясы — чэлясы аслоў і юр іхні — юр коняў.
І ты шукала распусты маладосьці тваёй, калі ў Эгіпце тапталі ўлоньне тваё і ціскалі грудзі маладосьці тваёй.
І яны распусьнічалі ў Эгіпце, ад маладосьці сваёй распусьнічалі. Там ціскалі грудзі іхнія і там тапталі дзявочыя ўлоньні іхнія.
І не пакінула распусты сваёй з Эгіптам, бо там спалі з ёй у маладосьці ейнай, і тапталі ўлоньне ейнае дзявочае, і вылівалі на яе распусту сваю.
“Прыйдзіце ў Бэтэль і рабіце беззаконьне; у Гільгале яшчэ больш рабіце беззаконьне і прыносьце кожную раніцу ахвяры свае, кожныя тры дні — дзесяціны свае,