І быў другі арол вялікі, з вялікімі крыламі і доўгімі пёрамі, і вось, вінаград той зьвярнуў карані свае да яго і галіны свае пусьціў да яго, каб ён напойваў яго, а ня тая града, на якой быў пасаджаны.
ЕЗЭКІІЛЯ 17:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) На полі добрым, над водамі шматлікімі быў ён пасаджаны, каб пускаў галіны і прыносіў плады і каб стаўся вінаградам выборным”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна была пасаджана на добрым полі, каля вялікіх водаў, так што магла пускаць вецьце і радзіць плод, зрабіцца лазою цудоўнаю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На зямлі добрай, над шчодрымі водамі быў ён пасаджаны, каб пускаць галіны і прыносіць плады ды стаць вялікім вінаградам”. |
І быў другі арол вялікі, з вялікімі крыламі і доўгімі пёрамі, і вось, вінаград той зьвярнуў карані свае да яго і галіны свае пусьціў да яго, каб ён напойваў яго, а ня тая града, на якой быў пасаджаны.
Скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці пашчасьціць яму? Ці ня вырвуць карані ягоныя і ці не пазрываюць плады ягоныя? І зьвянуць усе сьвежыя парасткі ягоныя, і ён ссохне, і ня [будзе трэба] ані рамяна моцнага, ані народу шматлікага, каб вырваць яго з каранямі.
Воды вырасьцілі яго, бяздоньне ўзьняло яго, рэкі свае ён скіраваў кругом каранёў сваіх і струмяні свае накіраваў да ўсіх дрэваў палявых.