І дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — ГОСПАД, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:62 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я заключу запавет Мой з табою, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я аднаўлю спрымірэнства Маё з табою, і ўведаеш, што Я - Гасподзь, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аднаўлю Я Мой запавет з табой, і ты даведаешся, што Я — Госпад, |
І дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — ГОСПАД, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
Але Я ўзгадаю запавет Мой, які Я заключыў з табою ў дні маладосьці тваёй, і Я заключу з табою запавет вечны.
І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.
І Я заключу з імі запавет супакою, і будзе гэта запавет вечны з імі. І Я ўмацую іх, і памножу, і сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі.
Ён зацьвердзіць запавет для многіх у адзін тыдзень, і ў палове тыдня спыніцца ахвяра крывавая і ахвяра хлебная, і на крыле [сьвятыні] будзе агіда спусташэньня аж да канца, калі вызначаны [прысуд] выльецца на спусташальніка».
І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які жыве на Сыёне, на гары Маёй сьвятой. І станецца Ерусалім сьвятым, і чужынцы ўжо ня будуць хадзіць па ім.