І Ён прывёў на іх валадара Халдэйскага, і той пазабіваў мячом юнакоў іхніх у Доме Сьвятыні іхняй, і не пашкадаваў ані юнака, ані дзяўчыны, ані старога, ані сівога, усё аддаў у рукі ягоныя.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І склічуць супраць цябе супольны сход, і закідаюць цябе камянямі, і пасякуць цябе мячамі сваімі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І склічуць на цябе сход і паб'юць цябе камянямі і перасякуць цябе мечамі сваімі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І склічуць супраць цябе сход, і ўкамянуюць цябе, і мечамі сваімі пасякуць цябе на часткі. |
І Ён прывёў на іх валадара Халдэйскага, і той пазабіваў мячом юнакоў іхніх у Доме Сьвятыні іхняй, і не пашкадаваў ані юнака, ані дзяўчыны, ані старога, ані сівога, усё аддаў у рукі ягоныя.
вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Навухаданосара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх закляцьцем, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.
Яны адкрылі голасьць ейную, забралі сыноў ейных і дочак ейных, а яе забілі мячом, і сталася яна ганьбаю для жанчынаў, і ўчынілі над ёю суд.
І Я зьвярну супраць цябе лютасьць Маю, і яны будуць абыходзіцца з табою ў гневе, адрэжуць табе нос і вушы, а тое, што ў табе застанецца, упадзе ад мяча. Яны забяруць сыноў тваіх і дочак тваіх, а рэшту тваю зьнішчыць агонь.
і сход гэты закідае іх камянямі, пасячэ іх мячамі, заб’е сыноў іхніх і дочак іхніх, а дамы іхнія спаліць агнём.
“Скажы дому Ізраіля: "Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я апаганю сьвятыню Маю, велічнасьць сілы вашай, радасьць вачэй вашых, прагненьне душаў вашых. А сыны вашыя і дочкі вашыя, якіх вы пакінулі, ад мяча загінуць.