І ён сказаў яму: «За тое, што ты не паслухаў голас ГОСПАДА, вось, ты адыйдзешся ад мяне, і нападзе на цябе леў!» І калі той адыйшоў ад яго, знайшоў яго леў і забіў яго.
ЕЗЭКІІЛЯ 14:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Я прывяду дзікіх зьвяроў на зямлю гэтую і зраблю яе бясплоднай, і станецца яна пусткаю, каб ніхто акрамя дзікіх зьвяроў не праходзіў там, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Альбо, калі б Я паслаў на гэтую зямлю лютых зьвяроў, якія асірацілі б яе, і яна ад тых зьвяроў зрабілася б пустою і непраходнаю, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі на гэтую зямлю нашлю Я найгоршых звяроў, каб абязлюдзіць яе і зрабіць з яе пустыню, дзе ніхто, акрамя дзікіх звяроў, не зможа праходзіць, |
І ён сказаў яму: «За тое, што ты не паслухаў голас ГОСПАДА, вось, ты адыйдзешся ад мяне, і нападзе на цябе леў!» І калі той адыйшоў ад яго, знайшоў яго леў і забіў яго.
І сталася, калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся ГОСПАДА. І ГОСПАД спаслаў на іх ільвоў, і яны забівалі іх.
Вось, дзьве [бяды] спаткалі цябе, але хто пашкадуе цябе? Спусташэньне і загуба, голад і меч, і хто пацешыць цябе?
І Я наведаю вас чатырма спосабамі, кажа ГОСПАД, мячом, каб забіваў, сабакамі, каб валачылі, птушкамі нябеснымі і зьвярамі зямнымі, каб жэрлі і нішчылі.
У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі.
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры зьнішчальныя плягі Мае: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,
І Я спашлю на вас голад і дзікіх зьвяроў, і яны асіроцяць цябе; і зараза, і кроў прыйдуць на цябе, і Я прывяду на цябе меч. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта».
Я напушчу на вас зьвяроў палявых, якія пазбавяць вас [дзяцей] і зьнішчаць жывёлу вашую, і зьменшаць вас; і пустымі стануцца шляхі вашыя.
І паслаў ГОСПАД на народ палючых зьмеяў, і яны кусалі народ, і памерла шмат народу ў Ізраілі.