І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы: «Што ты бачыш, Ярэмія?» І я сказаў: «Бачу галінку дрэва мігдалёвага».
ЕЗЭКІІЛЯ 12:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ужо ня будзе затрымлівацца кожнае слова Маё. Слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, кажа Госпад ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: ніводнае з слоў Маіх ужо ня будзе адкладзена, але слова, якое Я скажу, збудзецца, кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Ужо ніводнае Маё слова не будзе адтэрмінавана; слова, якое скажу, здзейсніцца”, — кажа Госпад Бог». |
І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы: «Што ты бачыш, Ярэмія?» І я сказаў: «Бачу галінку дрэва мігдалёвага».
І было слова ГОСПАДА да мяне другі раз, кажучы: «Што ты бачыш?» Я адказаў: «Бачу кацёл, які кіпіць, і аблічча ягонае [нахілена] з паўночнага боку».
Выйшаў леў з гушчара свайго і нішчыцель народаў вырушыў. Пакінуў ён сваё месца паселішча, каб зрабіць зямлю тваю пусткаю; гарады твае будуць разбураны і без жыхароў.
Тыя, што ўратуюцца ад мяча, вернуцца з зямлі Эгіпецкай у зямлю Юды ў малой лічбе, і даведаецца ўся рэшта Юды, якія прыйшлі ў зямлю Эгіпецкую, каб пасяліцца там, чыё слова зьдзейсьніцца, Маё ці іхняе.
«Сыне чалавечы, вось, дом Ізраіля кажа: “Відзежы, якія ён мае, [датычаць] дзён вельмі далёкіх. Ён прарочыць пра далёкую будучыню”.
Бо той, хто продае, да праданага ня вернецца, нават калі застанецца пры жыцьці, бо відзеж пра грамаду іхнюю ня будзе адменены і ніхто ў беззаконьні сваім не ўтрымае жыцьцё сваё.
Прыйшла доля твая, жыхару зямлі. Надыйшоў час. Блізкі дзень гора, і няма крыку радасьці на гарах.
Дык памятай, што ты атрымаў і пачуў, і захоўвай, і навярніся. А калі ня будзеш чуваць, Я прыйду да цябе, як злодзей, і ты ня будзеш ведаць, у якую гадзіну прыйду да цябе.