І ў той час Салямон і ўвесь Ізраіль з ім, вялікая царква, што сабралася ад уваходу ў Хамат аж да ручая Эгіпецкага перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, сьвяткавалі сьвята сем дзён і сем дзён, разам чатырнаццаць дзён.
ЕЗЭКІІЛЯ 11:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы ўпадзеце ад мяча, і Я буду судзіць вас на мяжы Ізраіля, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад меча загінеце; на межах Ізраілевых буду судзіць вас, і ўведаеце, што Я - Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы будзеце падаць ад меча, і буду судзіць вас у межах Ізраэля, і даведаецеся, што Я — Госпад. |
І ў той час Салямон і ўвесь Ізраіль з ім, вялікая царква, што сабралася ад уваходу ў Хамат аж да ручая Эгіпецкага перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, сьвяткавалі сьвята сем дзён і сем дзён, разам чатырнаццаць дзён.
Ён вярнуў межы Ізраіля ад уваходу ў Хамат і аж да мора Арабы паводле слова ГОСПАДА, Бога Ізраіля, якое Ён прамовіў праз слугу Свайго Ёну, сына Амітая, прарока, які быў з Гат-Гахэфэру.
І забіў валадар Бабілонскі сыноў Сэдэкіі ў Рыўлі на вачах ягоных, і ўсіх магнатаў Юды забіў валадар Бабілонскі.
але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД.
І Я развалю той мур, які вы атынкавалі, і павалю яго на зямлю, так што будзе відзён падмурак ягоны, і ён абрынецца, а вы пад ім загінеце. І даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
І Я пазрываю хусткі вашыя і вызвалю народ Мой з рук вашых, і больш ня будзе ён здабычай у руках вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
ня будзеце мець відзежаў марных і ня будзеце больш прадказваць прадказаньні, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».
І будзе рука Мая супраць прарокаў, якія бачаць марнасьць і прадказваюць падман. Ня будуць яны належаць да народу Майго і ня будуць упісаныя ў сьпіс дому Ізраіля, і ня ўвойдуць у зямлю Ізраіля, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”.
І зямля Гіблі і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што каля падножжа гары Гермон, аж да ўваходу ў Хамат.