ЕЗЭКІІЛЯ 10:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожны з іх меў чатыры абліччы і чатыры крылы, а пад крыламі — штосьці накшталт рук чалавечых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У кожнага - па чатыры твары, і ў кожнага - па чатыры крылы, і пад крыламі ў іх падабенства рук чалавечых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожны з іх меў па чатыры абліччы і кожны — па чатыры крылы, і пад крыламі іх — штосьці накшталт рук чалавечых; |
Кожная [істота] жывая мела па чатыры абліччы. Першае было аблічча вала, другое — аблічча чалавека, трэцяе — аблічча ільва, а чацьвёртае — аблічча арла.
Выгляд абліччаў іхніх быў падобны да тых самых абліччаў, якія я бачыў над ракою Кевар. Кожны рухаўся проста перад сабою.
І першая жывёла падобная да ільва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла мела аблічча, як чалавек, і чацьвёртая жывёла падобная да арла, які ляціць.