ЕЗЭКІІЛЯ 10:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Была гэта тая самая [істота] жывая, якую я бачыў пад Богам Ізраіля над ракою Кевар, і я даведаўся, што гэта былі херувімы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта былі тыя самыя жывёліны, якіх бачыў я каля падножжа Бога Ізраілевага каля ракі Хавар. І я пазнаў, што гэта - херувімы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Была гэта тая самая істота жывая, якую я ўбачыў пад Богам Ізраэля над ракою Кэбар, і даведаўся я, што гэта былі херубіны. |
І сталася ў трыццатым годзе, у чацьвёртым [месяцы], у пятым [дні] месяца, і я [стаяў] сярод выгнанцаў над ракою Кевар. Адкрыліся нябёсы, і я бачыў відзеж Божы.
А ў сярэдзіне ягонай было падабенства чатырох [істотаў] жывых; і мелі яны выгляд чалавека.
І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьнішчыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.