ЕЗЭКІІЛЯ 1:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Над галовамі гэтых [істотаў] жывых было штосьці, быццам прасьцяг неба, быццам крышталь, які ірдзее, раскінуты над галовамі іхнімі ўгары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І над галовамі гэтых істот жывых было штосьці накшталт цвярдыні нябеснай, быццам крышталь ірдзеючы, раскінуты над іх галовамі ўгары. |
I бачылі Бога Ізраіля; і пад нагамі Ягонымі нібыта выраб з каменю шафіру і нібыта само неба ў яснасьці [сваёй].
І быў голас па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі. А калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
А па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі, было штосьці, падобнае да пасаду, што мела выгляд камяня шафіру, і на тым падабенстве пасаду — быццам постаць чалавека на ім угары.
І я глядзеў, і вось над прасьцягам, раскінутым над галовамі херувімаў, было штосьці, быццам шафір, а з выгляду падобнае да пасаду.
Была гэта тая самая [істота] жывая, якую я бачыў пад Богам Ізраіля над ракою Кевар, і я даведаўся, што гэта былі херувімы.
і мае славу Божую. І сьвятло ягонае падобнае да найкаштоўнейшага камяня, накшталт камяня ясьпісу, што зіхціць, як крышталь.
І Той, Які сядзеў, падобны быў з выгляду да камяня ясьпісовага і сардыновага, і вясёлка вакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагду.
І перад пасадам — мора шкляное, падобнае да крышталю, і па сярэдзіне пасаду і вакол пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.