І сорак гадоў Ты жывіў іх у пустыні; яны ня мелі нястачы; адзеньні іхнія не старэлі, і ногі іхнія ня пухлі.
ДРУГІ ЗАКОН 8:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Аадзеньне тваё ня нішчылася на табе, і нага твая ня пухла ўсе гэтыя сорак гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вопратка твая ня зношвалася на табе, і нага твая ня пухла, вось ужо сорак гадоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не меў ты недахопу ў адзенні тваім, у якое апранаўся, ды нага твая не пухла на працягу гэтых сарака гадоў. |
І сорак гадоў Ты жывіў іх у пустыні; яны ня мелі нястачы; адзеньні іхнія не старэлі, і ногі іхнія ня пухлі.
А сыны Ізраіля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю абжытую; яны елі манну, пакуль не прыйшлі да межаў зямлі Ханаан.
І сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць насіць нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні.
Бо ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх. Ён ведае вандроўку тваю ў гэтай пустыні вялікай. Вось, сорак гадоў ГОСПАД, Бог твой, з табою, і нічога табе не бракавала"”.
І вёў я вас сорак гадоў праз пустыню; ня сьцёрліся адзеньні вашыя, сандалы вашыя на нагах вашых не падраліся.