ДРУГІ ЗАКОН 27:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца ў дзень, калі пяройдзеш Ярдан і ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, пастаў вялікія камяні, і абмаж іх вапнай, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі пяройдзеце за Ярдан у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, тады пастаў сабе вялікія камяні і абмаж іх вапнаю; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пяройдзеш праз Ярдан у зямлю, якую табе дасць Госпад, Бог твой, пастаў велізарныя камяні і абмаж іх вапнай, |
І Я дам ім адно сэрца, і духа новага дам у нутро іхняе, і выкіну сэрца каменнае з цела іхняга, і дам ім сэрца цялеснае,
І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела.
Бо вы пяройдзеце праз Ярдан, каб прыйсьці і завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам, і возьмеце яе на ўласнасьць, і будзеце жыць на ёй.
Калі ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, і ты авалодаеш ёю, і абжывешся ў ёй,
І загадаў Майсей і старшыні Ізраіля народу, кажучы: «Захавайце ўсе прыказаньні, які я вам загадваю сёньня.
і напішы на іх усе словы Закону гэтага, калі ты пяройдзеш [Ярдан], каб увайсьці ў зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, як прамовіў да цябе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.
І станецца, калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя камяні, як я загадваю вам сёньня, на гары Эваль і абмажце іх вапнай.
І вось прыказаньні, пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы выконвалі іх у зямлі, у якую вы ідзіцё, каб узяць яе на ўласнасьць,
Слухай, Ізраіль, ты сёньня маеш перайсьці праз Ярдан, каб увайсьці і завалодаць народамі большымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі вялікімі і ўмацаванымі аж пад неба,
“Прыгатуйце сабе ежу, бо праз тры дні вы пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на ўласнасьць”».
як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, сынам Ізраіля, і што запісана ў кнізе Закону Майсея, ахвярнік з цэлых камянёў, ня чэсаных жалезам. На ім складзена было цэласпаленьне ГОСПАДУ, і склалі ахвяры мірныя.
І напісаў ён там на тых камянях водпіс Закону Майсея, які напісаў [Майсей] для сыноў Ізраіля.