ДРУГІ ЗАКОН 26:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьме сьвятар кошык з рукі тваёй, і паставіць перад ахвярнікам ГОСПАДА, Бога твайго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьвятар возьме кош з рукі тваёй і паставіць яго перад ахвярнікам Госпада, Бога твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай возьме святар кошык з рукі тваёй і паставіць на ахвярніку Госпада, Бога твайго, |
І прыйдзеш да сьвятара, які будзе ў тыя дні, і скажаш яму: “Абвяшчаю сёньня перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, што я ўвайшоў у зямлю, якую ГОСПАД запрысяг бацькам нашым, што дасьць яе нам”.
а ты адкажаш і скажаш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго: “Бацька мой, вандроўны Арамеец, прыйшоў у Эгіпет, і завандраваў туды малой грамадкай, і стаўся там народам вялікім, дужым і шматлікім.