А сыны Якуба прыйшлі з поля, і, пачуўшы, засмуціліся мужы, і гневаліся вельмі, бо ганьбу зрабіў [Сыхем] Ізраілю, лёгшы з дачкою Якуба, бо гэтак ня робіцца.
ДРУГІ ЗАКОН 22:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але калі праўдзівае было слова тое, бо не знайшліся [доказы] дзявоцтва дзяўчыны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж сказана будзе слушна, і ня знойдзецца дзявоцкасьці ў дзяўчыны, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але калі тое, у чым ён абвінавачвае, акажацца праўдай, калі не пацверджана дзявоцтва ў дзяўчыны, |
А сыны Якуба прыйшлі з поля, і, пачуўшы, засмуціліся мужы, і гневаліся вельмі, бо ганьбу зрабіў [Сыхем] Ізраілю, лёгшы з дачкою Якуба, бо гэтак ня робіцца.
Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы выставіць яе на сорам, хацеў цішком адпусьціць яе.
і пра гэта паведамяць табе, ты выслухаеш і старанна дасьледуеш, і вось, гэта праўда, што такой брыдоты дапусьціліся ў Ізраілі.
І накладуць на яго сто [сыкляў] срэбра, і аддадуць іх бацьку дзяўчыны, бо ён зьняславіў імя дзяўчыны Ізраіля; і яна застанецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсе дні свае.