І вось, з намі на чале Бог, і сьвятары Ягоныя, і трубы гучныя, каб трубіць супраць вас. Сыны Ізраіля, не ваюйце з ГОСПАДАМ, Богам бацькоў вашых, бо не пераможаце».
ДРУГІ ЗАКОН 20:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад пачаткам бою няхай выйдзе сьвятар, і прамовіць да народу, і скажа яму: Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі прыступаеце да бітвы, тады няхай падыдзе сьвятар, і кажа люду, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Перад пачаткам бою хай выступіць святар перад войскам і прамовіць да народа так: |
І вось, з намі на чале Бог, і сьвятары Ягоныя, і трубы гучныя, каб трубіць супраць вас. Сыны Ізраіля, не ваюйце з ГОСПАДАМ, Богам бацькоў вашых, бо не пераможаце».
І паслаў іх Майсей па тысячы з пакаленьня, і Пінхас, сын Элеазара сьвятара, на вайну. І посуд сьвяты, і трубы [былі] ў руцэ ягонай.
Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што [ў іх] і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай.
“Слухай, Ізраіль! Вы выходзіце сёньня на бой супраць ворагаў вашых. Няхай не палохаецца сэрца вашае, ня бойцеся, і не трывожцеся, і не пужайцеся аблічча іхняга,
І сказаў Саўл Ахію: «Прынясі Каўчэг Божы». Бо быў Каўчэг Божы ў той дзень у сыноў Ізраіля.
І сказаў Давід Саўлу: «Няхай ніхто ня падае сэрцам з прычыны [Філістынца]. Слуга твой пойдзе і будзе змагацца супраць Філістынца гэтага».